ЮНІСЕФ на Славянскім базары

<noscript><img src=
Валанцёры ЮНІСЕФ

ЮНІСЕФ на Славянскім базары

  • 20 Ліпень 2023

З 12 да 17 ліпеня каманда ЮНІСЕФ удзельнічала ў Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар" у гасцінным горадзе Віцебск.

На трох пляцоўках ЮНІСЕФ прайшлі інфармацыйныя, адукацыйныя і забаўляльныя інклюзіўныя мерапрыемствы для дзяцей і іх бацькоў.

Жыхары і госці Віцебска маглі бясплатна прыняць удзел у інфармацыйных сесіях для бацькоў і падлеткаў. Псіхолагі, урачы, блогеры і валанцёры падзяліліся сваім вопытам і расказалі пра прафілактыку булінга і кібербулінга, пра спосабы барацьбы са стрэсам, пра эка-звычкі, пра развіццё дзяцей да года і псіхалагічны стан бацькоў і пра многае іншае.

Акрамя таго, увесь тыдзень працавала дзіцячая пляцоўка з настольнымі гульнямі і фотазона. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у шоу мыльных бурбалак, змаглі зрабіць аквагрым, пагутарыць і пагуляць з валанцёрамі ЮНІСЕФ, а таксама з сімвалам і талісманам ЮНІСЕФ - сонечным зайчыкам Юні-Юні.

Каманда Віцебскага МНС правяла сесію для паляпшэння навыкаў бяспечных паводзін дзяцей у побыце і на вуліцы. Аб рабоце ЮНІСЕФ у надзвычайных сітуацыях расказала фотавыстава ў адной з палатак.

Валанцёры і супрацоўнікі ЮНІСЕФ пазнаёмілі жыхароў і гасцей горада з праектам "Сям'я кожнаму дзіцяці". Ён дапамагае дзецям з інтэрнатных устаноў аднавіць сувязь з біялагічнымі бацькамі ці знайсці новую сям'ю. Кожны наведвальнік стэнда мог падтрымаць праект, зрабіўшы ахвяраванне. А затым у знак свайго ўкладу завязаць сімвалічную стужачку на арт-аб'екце ДОМ.

 

 

 

Каментары (0)

Аўтарызуйцеся, каб пакінуць каментар.

Аўтарызавацца
Пракрутка уверх