Валанцёры ЮНІСЕФ

Пра валанцёрства

Валанцёр гэта чалавек, які добраахвотна і бязвыплатна займаецца арганізаванай грамадска-карыснай працай.

Валанцёрская дзейнасць:

  • не накіравана на атрыманне прыбытку;
  • гэта свабодны выбар чалавека;
  • прыносіць карысць іншым.

Магчымасць дапамагаць дзецям гэта адна з прычын, чаму валанцёры выбіраюць ЮНІСЕФ у якасці арганізацыі, якой хочуць прысвяціць час і энергію.

Валанцёрам ЮНІСЕФ можа стаць любы чалавек ад 14 гадоў і старэй незалежна ад расы, полу, нацыянальнай прыналежнасці, фізічных асаблівасцей і іншых фактараў.

Самае галоўнае гэта жаданне дапамагаць дзецям, прытрымліваючыся каштоўнасцяў ЮНІСЕФ.

Што матывуе хлопцаў займацца валанцёрствам?

Саша Сукало, студентка, Минск Саша Сукала, студэнтка, Мінск

За сваю гісторыю валанцёрства я спрабавала сябе на розных пазіцыях. Гэта досвед, які можна атрымаць да гадоў 30, змяняючы ўніверсітэты, а мне далечы такую магчымасць ужо цяпер. Цяпер мне не страшна брацца за нешта новае. Я магу сябе спрабаваць у розных сферах і ведаць, што ў мяне атрымаецца, таму што ў мяне ўжо быў такі досвед і ён ужо "ўбудаваны" ў мяне. Так што для мяне валанцёрства - магчымасць не проста знайсці сябе, а раскрыць сваю суперсілу.

Марджан Зарифиан, аспирантка, Иран Марджан Зарыфіян, аспірантка, Іран

Валанцёрства стала сапраўдным святлом у маім жыцці. Мне здаецца, калі ты дапамагаеш, калі адчуваеш сябе карысным камусьці, гэта напаўняе жыццё радасцю і спакоем. І калі я хаця б крыху здольная паўплываць на жыццё аднаго чалавека, упэўненая, што ён, у сваю чаргу, акажа такі ж уплыў на іншага. І так нараджаецца сапраўдны кругазварот дабра.

Кирилл Суровов, студент, Минск Кірыл Сураваў, студэнт, Мінск

Я пабываў на розных трэнінгах ЮНІСЭФ. І кожны раз даведваўся нешта новае, вучыўся, адчыняў сябе. Час з ЮНІСЭФ вельмі змяніў мяне. Я знаёміўся з новымі людзьмі, новымі задачамі, вучыўся іх рашаць. І з кожным разам атрымлівалася ўсё лепей.

Катя Некрашевич, студентка, Минск Каця Некрашэвіч, студэнтка, Мінск

У ЮНІСЕФ я сустрэла людзей, якім важна не проста прайсці гэтае жыццё міма, а пакінуць свой уклад і след. Людзей, якія падзяляюць мае погляды, пашыраюць мае межы, дзеляцца досведам і ведамі. Гэта дае энергію рабіць нешта класнае, разьвівацца і дапамагае зразумець, чаго я хачу ад жыцьця. Нядаўна, напрыклад, я ўпершыню паспрабавала сябе ў трэнерстве і мне так спадабалася, што я вырашыла рухацца ў гэтым напрамку далей.

Маргарита Новицкая, преподавательница, Минск Маргарыта Навіцкая, выкладчыца, Мінск

Валанцёрства стала неад'емнай часткай майго жыцця, а тэма інклюзіі ў грамадстве - самай важнай. Я заўважыла, як шмат вакол людзей з рознымі асаблівасцямі, абмежаваннямі, і дапамога ім стала вялікай падтрымкай для мяне самой.

Валанцёрства - гэта выдатная магчымасць стаць часткай каманды ЮНІСЕФ, якая дапамагае дзецям па ўсім свеце. Далучайся!

Пра ЮНІСЕФ

Па ўсім свеце ЮНІСЕФ падтрымлівае развіццё валанцёрскага руху і ініцыятыў, якія дапамагаюць у рэалізацыі місіі арганізацыі па абароне правоў дзяцей. 

У 2018 годзе ЮНІСЕФ запусціў Глабальную ініцыятыву валанцёраў (Global Volunteer Initiative) з мэтай аб'яднаць мільёны добраахвотнікаў для абароны інтарэсаў дзяцей па ўсім свеце.

Мы ганарымся тым, чаго дасягнулі за гэты час:

  • Міжнародны валанцёрскі рух ЮНІСЕФ налічвае каля 10 млн. добраахвотнікаў па ўсім свеце;
  • 36 краін актыўна ўдзельнічаюць у Глабальнай валанцёрскай ініцыятыве, у тым ліку і Беларусь;
  • Дзесяткі тысяч валанцёраў прайшлі навучанне і атрымалі новы вопыт, удзельнічаючы ў рэалізацыі праграм ЮНІСЕФ.
> 10 000 000
Добраахвотнікаў па ўсім свеце
> 36
Краін далучыліся да Глабальнай валанцёрскай ініцыятывы
> 100 000
Валанцёраў набываюць новыя навыкі і досвед, удзельнічаючы ў праграмнай дзейнасці
> 500
Валанцёраў ЮНІСЕФ у Беларусі

У Беларусі валанцёры ўцягнуты ў праграмную дзейнасць ЮНІСЕФ з 2016 года. У цяперашні час колькасць валанцёраў налічвае парадку 250 чалавек.

Валанцёры ЮНІСЕФ:

  • удзельнічаюць у праграмах ЮНІСЕФ;
  • аказваюць дапамогу ў зборы грашовых сродкаў на развіццё праграмнай дзейнасці (валантэрскі фандрайзінг);
  • папулярызуюць прынцыпы ЮНІСЕФ і аказваюць дапамогу ў распаўсюджванні інфармацыі аб праектах у сваіх сацыяльных сетках (інфаваланцёрства);
  • удзельнічаюць у дабрачынных, спартыўных і партнёрскіх мерапрыемствах;
  • тэстуюць анлайн-рэсурсы для дзяцей і падлеткаў, даюць зваротную сувязь і ўдзельнічаюць у абмеркаваннях аб тым, як зрабіць рэсурсы больш карыснымі і цікавымі;
  • дапамагаюць іншым хлопцам, якія апынуліся ў складанай сітуацыі;
  • вучацца і развіваюцца.

Для развіцця патэнцыялу валанцёраў ЮНІСЕФ праводзіць навучанне ў анлайн і афлайн фарматах.  Даведайся пра магчымасці навучання тут 

ТОП-валанцёр

Калі валанцёрства стала для цябе сэнсам жыцця, ты гатовы весці за сабой іншых і мяняць свет да лепшага, запрашаем на праграму ЮНІСЕФ «Топ - валанцёр».

04 крокi

1
Крок 1
Зарэгістравацца на платформе ў якасці валанцёра, прайсці абавязковае і дадатковае анлайн-навучанне
2
Крок 2
Цягам года актыўна ўдзельнічаць у валанцёрскай праграме ЮНІСЕФ
3
Крок 3
Сфарміраваць каманду валанцёраў у сваім горадзе і рэалізаваць уласную ініцыятыву па праграмах ЮНІСЕФ
4
Крок 4
Атрымаць статус «Топ - валанцёр»
Голденкова Маргарита
Голденкова Маргарита
Консультантка по развитию волонтерства в ЮНИСЕФ

Если меня попросят рассказать о важных аспектах моей жизни, там обязательно будет волонтерство. За более чем 7 лет в волонтерстве, я принимала на себя различные роли: была волонтером, волонтером-лидером, волонтером-тренером и руководителем проектов. Когда становишься частью дружной команды – все становится источником вдохновения. В моем случае этим вдохновением являются волонтеры ЮНИСЕФ, ведь с 2023 года я стала частью этой большой семьи!

Колесова Арина
Колесова Арина
Стажорка

Являюсь частью команды ЮНИСЕФ с 2020 года, за это время я убедилась: "Волонтер однажды — волонтер навсегда!" Сейчас мы работаем с аккаунтом @unicef.volunteers.by, чтобы каждый мог легко и быстро узнать больше о нашей команде и о том, что мы делаем!

Горбунова Александра
Горбунова Александра
Стажорка

В волонтерство и SMM я попала одновременно — в 2019 году, но совместить эти направления удалось только в команде ЮНИСЕФ. Делать мир доступным и комфортным, получая энергию и наслаждаясь процессом? Конечно! Все возможно в ЮНИСЕФ. А стажировка — новый уровень в развитии для меня, открытые двери в безграничные возможности и новая ступенька на лестнице жизни!

Водгукі ўдзельнікаў

Сярэдняя адзнака

4.3
(галасоў:3)

Дэталі

2
0
1
0
0
  • Женя Романов

    Женя Романов

    Тэст
    Классная команда!
  • Екатерина Ярош

    Екатерина Ярош

    Волонтерская деятельность
    Отличная работа
  • Татьяна Адерихо

    Татьяна Адерихо

    Тренинг
    Круто!
Пракрутка уверх
bel