Жодзінскі гарадскі парламент школьнага самакіравання

Жодзіна, вул. Гагарына, д. 34 к. 1
18

Апісанне парламента

Год заснавання: 2013
Колькасць членаў парламента: 18
Узрост чальцоў парламента: 10-17 гадоў

Жодзінскі гарадскі парламент школьнага самакіравання аб'ядноўвае актыўных прадстаўнікоў моладзі з лідэрскім патэнцыялам і крэатыўнымі ідэямі, якія яны рэалізуюць у рабоце пяці рабочых груп па напрамках:

  • па працы, занятасці і абароне правоў дзяцей і навучэнскай моладзі. Рабочая група займаецца прававой асветай навучэнцаў, распрацоўкай прапаноў і праектаў, якія садзейнічаюць вырашэнню пытанняў працаўладкавання і занятасці дзяцей і навучэнскай моладзі;
  • па спорце, турызме і прапагандзе здаровага ладу жыцця. Рабочая група арганізоўвае і праводзіць турысцка-спартыўныя мерапрыемствы, займаецца прапагандай здаровага ладу жыцця;
  • група журналістаў і карэспандэнтаў. Рабочая група супрацоўнічае з гарадскімі, абласнымі, рэспубліканскімі СМІ, асвятляе работу парламента, рыхтуе матэрыялы для размяшчэння на сайтах;
  • культмасавы сектар. Рабочая група распрацоўвае і рэалізоўвае праекты па арганізацыі вольнага часу моладзі горада, уносіць прапановы па падтрымцы таленавітай моладзі;
  • па сацыяльным праектаванні і развіцці валанцёрскага руху. Рабочая група ўзаемадзейнічае з грамадскімі дзіцячымі і маладзёжнымі арганізацыямі, садзейнічае развіццю валанцёрскага руху ў горадзе, падтрымлівае дзіцячую і маладзёжную ініцыятыву, распрацоўвае і рэалізуе сацыяльныя праекты.

У склад Парламента школьнага самакіравання дэлегуюцца лідэры дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў і прадстаўнікі школьнага самакіравання (па два кандыдаты ад установы адукацыі). Такія выбары праходзяць раз на тры гады.

Парламент школьнага самакіравання дзейнічае на базе ГУДА "Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна".

Каляндар мерапрыемстваў

Гэтая адміністрацыйная адзінка не мае будучых мерапрыемстваў. Прапануйце сваё мерапрыемства!

Дзейнасць

Напрамкі дзейнасці Парламента: удзел у грамадскім жыцці, валанцёрства, дабрачыннасць, рэалізацыя праектаў.

Для ўдзелу ў грамадскім жыцці члены Парламента на працягу года сустракаюцца з прадстаўнікамі адміністрацыі раёна і дэпутатамі. Члены Парламента школьнага самакіравання запрашаюцца на пасяджэнні гарадскога Савета дэпутатаў у час разгляду пытанняў, якія датычацца маладзёжнай палітыкі, развіцця маладзёжнай ініцыятывы, абароны дзяцінства і інш.

Для парламентарыяў створана праграма "Алгарытм лідэрства", у рамках якой вядзецца работа па шасці модулях:

Модуль I. Фарміраванне асобасных і камунікатыўных кампетэнцый.

У рамках першага модуля парламентарыі аб'ядноўваюцца ў клубы па інтарэсах, удзельнічаюць у матывацыйных трэнінгах і круглых сталах, мерапрыемствах Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) ON DUPLICATE KEY UPDATE meta_id = 71558;
INSERT INTO `wp_postmeta` (`meta_id`, `post_id`, `meta_key`, `meta_value`) VALUES
супрацоўнічаюць з асветніцкай установай "Офіс прасоўвання ініцыятыў".

Модуль ІІ. Фарміраванне сацыяльна-палітычных кампетэнцый.

Для фармавання сацыяльна-палітычных кампетэнцый лідэры Парламента сустракаюцца з дэпутатамі гарадскога Савета дэпутатаў і прадстаўнікамі гарадскога выканаўчага камітэта, з прадстаўнікамі праваахоўных органаў. Адна з форм такіх сустрэч - круглы стол з запрашэннем супрацоўнікаў інспекцыі па справах непаўналетніх і прадстаўнікоў камісіі па справах непаўналетніх. Цікавы фармат адкрытага мікрафона, у якім удзельнічаюць лідары грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый горада.

Парламентарыі арганізоўваюць дружалюбныя сустрэчы з прадстаўнікамі маладзёжных парламентаў (Саветаў) з іншых гарадоў Беларусі, удзельнічаюць у абласных, рэспубліканскіх, міжнародных маладзёжных семінарах і форумах, супрацоўнічаюць са СМІ.

Модуль ІІІ. Фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму ў старэйшых школьнікаў.

У трэцім модулі парламентарыяў чакаюць экскурсіі па гістарычных мясцінах Беларусі, музеі. Напрыклад, члены Парламента наведвалі Цэнтр патрыятычнага выхавання, вайсковую часць, музея Вялікай Айчыннай вайны ў г. Мінску. Парламентарыі не толькі самі даведаюцца больш пра спадчыну Беларусі, але і прапануюць гістарычны экскурс школьнікам. Таксама хлопцы стварылі творчую працу: відэафільм аб заснавальніку г. Жодзіна - Багуславе Радзівіле.

Хвалюе чальцоў Парламента і экалагічны стан планеты. Рабяты сустракаліся з прадстаўнікамі Інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, працуюць у экодесантах.

Модуль IV. Фарміраванне сацыякультурных кампетэнцый.

Сфарміраваць у парламентарыяў сацыякультурныя кампетэнцыі закліканы круглыя сталы з запрошанымі экспертамі і цыкл трэнінгавых заняткаў "Дакрананне да таямніцы полу". Дзеці праводзяць пазнавальныя марафоны па ўстановах культуры і адукацыі, арганізоўваюць дабрачынныя акцыі.

Модуль V. Фарміраванне здаровага ладу жыцця.

Для фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця члены Парламента наведваюць спартыўныя школы, фізкультурна-аздараўленчыя комплексы і цэнтры, размаўляюць са спартсменамі і чэмпіёнамі г. Жодзіна. Дзеці таксама дапамагаюць і іншым прытрымлівацца здаровага ладу жыцця, праводзячы акцыі, трэнінгі, дыскусіі.

Модуль VI. Прафесійная арыентацыя школьнікаў.

Каб дапамагчы падлеткам выбраць прафесію, праходзіць цэлы комплекс мерапрыемстваў:

  • дыягностыка па прафарыентацыі;
  • кірмаш прафесій;
  • трэнінгі па прафарыентацыі;
  • працаўладкаванне падлеткаў у летні перыяд;
  • экскурсійны марафон па прадпрыемствах горада;
  • экскурсіі ў навуковыя ўстановы горада.

Сакова Екатерина Николаевна
Сакава Кацярына Мікалаеўна
Педагог-каардынатар

Звяртацца па пытаннях арганізацыі дзейнасці

Жвания Элисо Мирабиевна
Жванія Эліса Мірабіеўна
Старшыня парламента

-

Водгукі ўдзельнікаў

Сярэдняя адзнака

0
(галасоў:1)

Дэталі

0
0
0
0
0
    Пракрутка уверх
    bel