У канцы красавіка для хлопцаў з Кансультатыўнай групы падлеткаў ЮНІСЕФ прайшоў анлайн-трэнінг з дублёрам пасла Мэтаў Устойлівага Развіцця.
У гонар красавіка – Месяца Зямлі – хлопцы з A-team вырашылі паглыбіцца ў тэму экалогіі і зялёнага ладу жыцця. Трэнінг правяла дублёр амбасадара ЦУР 12 Жогла Паліна, якая распавяла пра важнасць захавання прыроды і ўкараненне экалагічных звычак у сваё паўсядзённае жыццё.
На трэнінгу юнакі абмеркавалі розныя экалагічныя праблемы, напрыклад, праблему хуткай моды. Адзенне хутка састарваецца і выкінутыя рэчы забруджваюць навакольнае асяроддзе. Замест гэтага можна не гнацца за трэндамі, а купляць базавыя рэчы ў свой гардэроб, паспрабаваць апранацца ў сэканд-хендах, і імкнуцца купляць рэчы, якія зроблены з якасных матэрыялаў і даўжэй праслужаць.
Паліна расказала пра пра прынцып «zero waste» (або «нуль адходаў»), які можна рэалізаваць утылізуючы адходы правільна і пераходзячы на выкарыстанне шматразовых прадметаў. Напрыклад,замест пластыкавых пакетаў можна выкарыстоўваць тканкавыя мяшочкі для пакупак, а ва замест аднаразовага посуду набыць шматразовыя кантэйнеры/бутэлечкі/гурткі, за якія некаторыя кафэ нават робяць зніжку.
Па спасылцы вы можаце перайсці на Zero waste карту Мінска, дзе пазначаны месцы, у якіх імкнуцца скарачаць колькасць адходаў!
Для A-team трэнінг аказаўся цікавым і пазнавальным, дапамог хлопцам стаць больш свядомымі і адказнымі спажыўцамі! Калі вы хочаце навучыцца прымаць экалагічна ўсвядомленыя рашэнні ў сваім паўсядзённым жыцці, праходзьце курс «Як жыць экалагічна» па спасылцы!
Каментары (0)