Сацыяльны марафон рыхтуецца запусціць Парламент дзяцей і навучэнскай моладзі Наваполацка

<noscript><img src=
Рэсурсны цэнтр маладзёжных ініцыятыў "Ступені" г. Наваполацка

Сацыяльны марафон рыхтуецца запусціць Парламент дзяцей і навучэнскай моладзі Наваполацка

  • 18 Лістапад 2020
  • -

Ідэю праекта "86 400" прадставіў школьнік з Наваполацка Антон Варабей, які прапанаваў арганізаваць марафон добрых спраў і ўчынкаў.

Навапалачанін плануе прыцягнуць як мага больш людзей, каб разам паляпшаць асяроддзе, рабіць яго камфортным для дзяцей, моладзі з асаблівасцямі развіцця. Ад гэтага выйграе таварыства ў цэлым, падкрэслівае ініцыятар марафону.

86400 - колькасць секунд у сутках. Аўтар аднайменнага праекту прапануе кожны дзень напоўніць добрымі справамі і ўчынкамі. Лічбы з назвы - ключы да мэты. Падтрымаць ініцыятыву можна так: даведацца 8 фактаў з жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі, навучыцца таму, што яны ўмеюць (6 задач), зрабіць для іх 4 добрыя справы і па нулях пакінуць крыўдныя словы і дрэнныя ўчынкі. «Будучыня залежыць ад кожнага з нас, – упэўнены Антон Верабей. – На добрыя справы здольны кожны».

Праект "86 400" стаў часткай перадвыбарнай праграмы Антона Вераб'я. Ягоную кандыдатуру на пасаду новага старшыні Парламента дзяцей і навучэнскай моладзі Наваполацка падтрымала большасць выбаршчыкаў. «Словы Антона не разыходзяцца са справай, - адзначае куратар парламентарыяў Ала Янулёнак, загадчыца аддзела сацыяльных праектаў і моладзевых ініцыятываў Палаца дзяцей і моладзі. - Антон Варабей добра зарэкамендаваў сябе як намеснік старшыні гарадскога піянерскага штаба «Пунсовыя ветразі», валанцёр ЮНІСЕФ. На рахунку школьніка перамога ў гарадскім этапе маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі", удзел у розных мерапрыемствах. Думаю, і ў новым статусе ён будзе такім жа ініцыятыўным і адказным».

Па словах Алы Янулёнак, моладзевы парламент нафтаграду гэтай восенню істотна абнавіўся. Яго рады папоўнілі навучэнцы з васьмі школ, дзвюх наваполацкіх гімназій і ліцэя. Маладыя парламентарыі працуюць над пілотнай версіяй сацыяльнага марафону, рыхтуюцца запусціць яго ў сацсетках і на іншых інтэрнет-пляцоўках.

Каментары (1)

  1. Виталий Никонович
    Віталь Нікановіч

    Спасибо!

    2021-10-07 12:30:36

Аўтарызуйцеся, каб пакінуць каментар.

Аўтарызавацца
Пракрутка уверх
bel