Падлеткавы перыяд - перыяд самавызначэння: ці як разабрацца ў самім сабе

<noscript><img src=
Валанцёры ЮНІСЕФ

Падлеткавы перыяд - перыяд самавызначэння: ці як разабрацца ў самім сабе

  • 26 Ліпень 2023

Ты можаш быць розным, ты можаш злавацца і хвалявацца, ты можаш любіць шумныя кампаніі ці бавіць час сам-насам з сабой.

Мы паразмаўлялі з маладымі людзьмі, каб яны сумленна (таму часам ананімна) падзяліліся з намі, як яны праходзяць падлеткавы перыяд – перыяд самавызначэння. І як яны спраўляюцца з рознымі перажываннямі ў падлеткавым узросце. Сёння пра сябе расказала 15-гадовая Ася:

“Раней я часта сутыкалася з тым, што не магла кантраляваць пачуцці і эмоцыі. Я ўвесь час сварылася з бацькамі, зрывалася з-за ўсякіх дробязяў. Нават на простае пытанне: "Як справы ў школе?" - я магла ў адказ сказаць грубасць. Заўсёды пасля такога мне амаль адразу рабілася сорамна за тое, што я сказала, я не разумела, чаму так паступіла, і злавалася на сябе. Я не ведала, што мне рабіць з гэтай праблемай і як яе развязаць. Потым прыгадала, што ў паліклініцы каля майго дома працуе Цэнтр, дружалюбны дзецям і падлеткам - і вырашыла запісацца да псіхолага.

Перад сустрэчай я крыху хвалявалася, баялася, што мяне могуць асудзіць ці не зразумець, паставіцца да праблем несур'ёзна. Але на самой сустрэчы мне стала дастаткова камфортна – мне было ўтульна, грала расслабляльная музыка, псіхолаг выслухала і паставілася да ўсіх маіх праблем сур'ёзна. Я змагла спакойна падзяліцца перажываннямі.

У канцы сеансу псіхолаг дала мне невялікае цікавае заданне: напісаць на аркушы паперы як мага больш дробязяў, якія мне падабаюцца і прыносяць задавальненне. Гэтае практыкаванне дапамагло мне зразумець, што рэчаў, якія я люблю, значна больш, чым рэчаў, якія выклікаюць у мяне адмоўныя эмоцыі. Пасля сустрэчы з псіхолагам я праўда стала адчуваць сябе лягчэй і спакайней”.

Каментары (0)

Аўтарызуйцеся, каб пакінуць каментар.

Аўтарызавацца
Пракрутка уверх
bel