Міжнародны дзень бяспечнага інтэрнэту

<noscript><img src=
Валанцёры ЮНІСЕФ

Міжнародны дзень бяспечнага інтэрнэту

  • 7 люты 2023

7 лютага стартаваў чэлендж да Міжнароднага дня бяспечнага інтэрнэту. Лепшыя відэа будуць размешчаны ў сацыяльных сетках ЮНІСЕФ у Беларусі.

Кібербулінг, ці цкаванне ў інтэрнэце – гэта мэтанакіраваныя і сістэматычныя агрэсіўныя паводзіны ў адносінах да чалавека ў Сеткі.

Кібербулінг - гэта не толькі прамыя абразы ў інтэрнэце. Крыўдзіцелі могуць выключыць ахвяру з віртуальных зносін, стварыць яе фэйкавы акаўнт, у якім будуць размяшчаць крыўдны кантэнт, фатаграфіі ці іншую асабістую інфармацыю, каб прынізіць. Груць можа прымаць розныя формы.

Каб пабольш даведацца аб гэтай тэме і выказаць сваю падтрымку прапануем вам паўдзельнічаць у челлендже!

Што трэба зрабіць?

Зняць кароткі ролік з удзелам дзяцей (да 1 хвіліны), папярэдне падпісаўшы з імі згоду, у вольным жанры на тэму кібербяспекі. Гэта можа быць ролік пра:

  • кібербулінг і як з ім змагацца
  • парады па бяспецы ў сетцы
  • з якімі пагрозамі можна сутыкнуцца ў інтэрнэце ці ў канкрэтных сацыяльных сетках
  • як можна справіцца з гэтымі пагрозамі
  • асабістая гісторыя, звязаная з кібербулінгам

Ролік трэба зняць у вертыкальным фармаце і апублікаваць у акаўнце школ ці асабістым акаўнце ўдзельнікаў. Абавязкова адзначайце акаўнт ЮНІСЕФ у Беларусі ва ўстастаграме @unicef_belarus.

Будзем вельмі радыя вашаму ўдзелу!

Каб даведацца як правільна сябе паводзіць у сітуацыі кібербулінга (калі буляць цябе ці кагосьці побач) ЮНІСЕФ у Беларусі і МТС падрыхтавалі матэрыялы ў рамках сумеснага праекта #ІнтэрнэтБезБулінга.

І памятайце: кім бы ты ні быў(ла), што б ні казаў(ла), як бы ні выглядаў(ла), НЕ НІ АДНОЙ ПРЫЧЫНЫ, ПА ЯКОЙ ТАБЕ МОЖНА БУЛІЦЬ!

 

Каментары (0)

Аўтарызуйцеся, каб пакінуць каментар.

Аўтарызавацца
Пракрутка уверх
bel