Дзіцячы парламент горада Шклова

Шклоў, вул. Савецкая, д. 63
16

Апісанне парламента

Год заснавання: 2011
Колькасць членаў парламента: 16

Дзіцячы парламент пры Магілёўскім гарадскім Савеце дэпутатаў аб'ядноўвае яскравых прадстаўнікоў моладзі. У актыў Дзіцячага парламента ўваходзяць старшыня, два намеснікі старшыні, сакратар, а таксама старшыні трох камісій:

  • па адукацыі, школьным самакіраванні і падтрымцы дзіцячай і маладзёжнай ініцыятывы;
  • па арганізацыі вольнага часу, папулярызацыі фізічнай культуры, спорту і турызму і прапагандзе ЗЛЖ;
  • па ўзаемадзеянні з грамадскімі арганізацыямі і развіццю валанцёрскага руху.

Каб стаць сябрам Дзіцячага парламента, трэба прыняць удзел у выбарах. Выбары праходзяць у 2 этапы:

  1. Ва ўсіх агульнаадукацыйных установах горада з удзелам дзяцей і педагогаў-арганізатараў выбіраецца пяцёрка лідараў.
  2. Кандыдаты прадстаўляюць свае перадвыбарныя праграмы з аўтарскімі ідэямі дзіцячых мерапрыемстваў, якія б яны хацелі рэалізаваць у горадзе. Кандыдатуры абмяркоўваюцца, далей праходзіць адкрытае галасаванне, якім абіраюцца члены Дзіцячага парламента.

Выбары ў Дзіцячы парламент праходзяць раз на два гады.

Дзіцячы парламент дзейнічае на базе ДУА "Цэнтр дзіцячай творчасці "Прамень" г. Шклова".

Каляндар мерапрыемстваў

Гэтая адміністрацыйная адзінка не мае будучых мерапрыемстваў. Прапануйце сваё мерапрыемства!

Дзейнасць

Напрамкі дзейнасці Дзіцячага парламента: удзел у грамадскім жыцці, валанцёрства, дабрачыннасць, рэалізацыя праектаў.

Для ўдзелу ў грамадскім жыцці члены Дзіцячага парламента чатыры разы за год сустракаюцца з адміністрацыяй горада, дэпутатамі гарадскога Савета дэпутатаў. Таксама члены Дзіцячага парламента бяруць удзел у пасяджэннях гарадскога Савета дэпутатаў.

Вялікая ўвага ў рабоце Дзіцячага парламента ўдзяляецца валанцёрскай дзейнасці. Парламентарыі ў супрацоўніцтве з ГА "БРСМ" праводзяць грамадзянска-патрыятычныя акцыі, трэнінгі на камандаўтварэнне і згуртаванне калектыву. Члены Дзіцячага парламента прымаюць актыўны ўдзел у флэшмобах і раённых акцыях з РАНС, РАУС.

Дерешева Юлия Ивановна
Дзярашава Юлія Іванаўна
Педагог-каардынатар

-

Набаенко Иван  Сергеевич
Набаенка Іван Сяргеевіч
Старшыня Дзіцячага парламента

-

Водгукі ўдзельнікаў

Сярэдняя адзнака

0
(галасоў:1)

Дэталі

0
0
0
0
0
    Пракрутка уверх