Апісанне парламента

Год заснавання: 2009
Колькасць членаў парламента: 36
Узрост чальцоў парламента: 15-18 гадоў

Дзіцячы парламент г. Пінска аб'ядноўвае актыўных прадстаўнікоў моладзі з лідэрскім патэнцыялам. У структуру парламента ўваходзяць шэсць палат:

  • палата па адукацыі і прафарыентацыі;
  • палата па грамадзянска-патрыятычным выхаванні і прафілактыцы правапарушэнняў;
  • палата па валанцёрскім руху навучэнцаў і экалогіі;
  • палата сувязі і інфармацыі;
  • палата па папулярызацыі здаровага ладу жыцця, фізічнай культуры і спорту;
  • палата па арганізацыі вольнага часу.

Выбары ў парламент праходзяць адзін раз у год. Выбары старшыні парламента ўключаюць некалькі этапаў:

  1. Перадвыбарная кампанія: прадстаўленне праграм кандыдатаў на пасаду старшыні гарадскога Дзіцячага парламента.
  2. Выбары старшыні закрытым галасаваннем.
  3. Выбары старшыняў палат.

Дзіцячы парламент дзейнічае на базе ДУ "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Пінска".

Каляндар мерапрыемстваў

Гэтая адміністрацыйная адзінка не мае будучых мерапрыемстваў. Прапануйце сваё мерапрыемства!

Дзейнасць

Напрамкі дзейнасці Дзіцячага парламента: удзел у грамадскім жыцці, валанцёрства, дабрачыннасць.

Для ўдзелу ў грамадскім жыцці члены Дзіцячага парламента раз на два месяцы сустракаюцца з дэпутатамі і прадстаўнікамі мясцовых органаў улады.

Прадстаўнікі Дзіцячага парламента бяруць удзел у афіцыйных мерапрыемствах. Напрыклад, у 2020 годзе хлопцы сустракаліся з прадстаўнікамі мясцовай улады і Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь. На сустрэчах абмяркоўваліся хвалюючыя актывістаў пытанні добраўпарадкавання горада, арганізацыі веларуху, прадстаўляліся ініцыятывы членаў парламента.

Гарадскі Дзіцячы парламент удзельнічае ў арганізацыі і правядзенні маладзёжных дыскусійных пляцовак, дабрачынных акцыях і фестывалях.

Праект "Мы разам!" дапамог наладзіць зносіны парламентарыяў і выхаванцаў школы-інтэрната. Парламентарыі сустрэліся са спецыялістамі ў сферы інклюзіі, прайшлі тыднёвыя курсы па вывучэнні мовы жэстаў, арганізавалі майстар-клас для выхаванцаў школы-інтэрната па вырабе сувеніраў і правялі спартыўнае свята.

Для выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку г. Пінска дэпутаты Дзіцячага парламента арганізавалі гульнявую праграму "Цуды на Каляды". Таксама хлопцы прынялі ўдзел у зборы сродкаў на куплю арэляў для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, далучыліся да інклюзіўнага абласнога турніру па валейболе.

Горгун Тамара Константиновна
Гаргун Тамара Канстанцінаўна
Педагог-каардынатар

Звяртацца па пытаннях дзейнасці, планавання гарадскога Дзіцячага парламента

Садовский Артем
Садоўскі Арцём
Старшыня парламента

Звяртацца па пытанні дзейнасці гарадскога Дзіцячага парламента

Водгукі ўдзельнікаў

Сярэдняя адзнака

0
(галасоў:1)

Дэталі

0
0
0
0
0
    Пракрутка уверх
    bel