Год заснавання: 2009
Колькасць членаў парламента: 36
Узрост чальцоў парламента: 15-18 гадоў
Дзіцячы парламент г. Пінска аб'ядноўвае актыўных прадстаўнікоў моладзі з лідэрскім патэнцыялам. У структуру парламента ўваходзяць шэсць палат:
палата па адукацыі і прафарыентацыі;
палата па грамадзянска-патрыятычным выхаванні і прафілактыцы правапарушэнняў;
палата па валанцёрскім руху навучэнцаў і экалогіі;
палата сувязі і інфармацыі;
палата па папулярызацыі здаровага ладу жыцця, фізічнай культуры і спорту;
палата па арганізацыі вольнага часу.
Выбары ў парламент праходзяць адзін раз у год. Выбары старшыні парламента ўключаюць некалькі этапаў:
Перадвыбарная кампанія: прадстаўленне праграм кандыдатаў на пасаду старшыні гарадскога Дзіцячага парламента.
Выбары старшыні закрытым галасаваннем.
Выбары старшыняў палат.
Дзіцячы парламент дзейнічае на базе ДУ "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Пінска".
Каляндар мерапрыемстваў
Гэтая адміністрацыйная адзінка не мае будучых мерапрыемстваў. Прапануйце сваё мерапрыемства!
Дзейнасць
Напрамкі дзейнасці Дзіцячага парламента: удзел у грамадскім жыцці, валанцёрства, дабрачыннасць.
Для ўдзелу ў грамадскім жыцці члены Дзіцячага парламента раз на два месяцы сустракаюцца з дэпутатамі і прадстаўнікамі мясцовых органаў улады.
Прадстаўнікі Дзіцячага парламента бяруць удзел у афіцыйных мерапрыемствах. Напрыклад, у 2020 годзе хлопцы сустракаліся з прадстаўнікамі мясцовай улады і Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь. На сустрэчах абмяркоўваліся хвалюючыя актывістаў пытанні добраўпарадкавання горада, арганізацыі веларуху, прадстаўляліся ініцыятывы членаў парламента.
Гарадскі Дзіцячы парламент удзельнічае ў арганізацыі і правядзенні маладзёжных дыскусійных пляцовак, дабрачынных акцыях і фестывалях.
Праект "Мы разам!" дапамог наладзіць зносіны парламентарыяў і выхаванцаў школы-інтэрната. Парламентарыі сустрэліся са спецыялістамі ў сферы інклюзіі, прайшлі тыднёвыя курсы па вывучэнні мовы жэстаў, арганізавалі майстар-клас для выхаванцаў школы-інтэрната па вырабе сувеніраў і правялі спартыўнае свята.
Для выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку г. Пінска дэпутаты Дзіцячага парламента арганізавалі гульнявую праграму "Цуды на Каляды". Таксама хлопцы прынялі ўдзел у зборы сродкаў на куплю арэляў для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, далучыліся да інклюзіўнага абласнога турніру па валейболе.
Гаргун Тамара Канстанцінаўна
Педагог-каардынатар
Звяртацца па пытаннях дзейнасці, планавання гарадскога Дзіцячага парламента
Садоўскі Арцём
Старшыня парламента
Звяртацца па пытанні дзейнасці гарадскога Дзіцячага парламента
Водгукі ўдзельнікаў
Сярэдняя адзнака
0
(галасоў:1)
Дэталі
0
0
0
0
0
Для працы з адміністрацыйнай адзінкай трэба аўтарызавацца.