Апісанне парламента
Год заснавання: 2012
Колькасць членаў парламента: 24
Узрост чальцоў парламента: 15-17 гадоў
Маладзёжны парламент Кастрычніцкага раёна г. Гродна аб'ядноўвае актыўных прадстаўнікоў моладзі з лідэрскім патэнцыялам. У структуру парламента ўваходзяць пяць камісій:
- камісія па ўзаемадзеянні з грамадскімі арганізацыямі і развіцці валанцёрскага руху;
- камісія па грамадзянска-прававых пытаннях і прафілактыцы правапарушэнняў, прапагандзе здаровага ладу жыцця;
- камісія па адукацыі, школьным самакіраванні і падтрымцы дзіцячай і маладзёжнай ініцыятывы;
- камісія па працоўнай занятасці, прафесійнай арыентацыі, сацыяльнай абароне моладзі, развіццю прадпрымальніцтва;
- камісія па арганізацыі вольнага часу дзяцей і моладзі, папулярызацыі фізічнай культуры, спорту, турызму.
Далучыцца да парламента могуць:
- вучні 9, 10, 11 класаў школ, гімназій, ліцэяў;
- навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
- студэнты 1, 2-га курсаў вышэйшых навучальных устаноў;
- лідэры дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў Гродзенскага рэгіёна.
Каб стаць сябрам парламента, трэба прыняць удзел у выбарах: вылучыць сваю кандыдатуру, прадставіўшы біяграфію і праграму, правесці агітацыю выбаршчыкаў. Кандыдаты, якія атрымалі найбольшую колькасць галасоў у дзень выбараў, становяцца членамі парламента.
Выбары праходзяць адзін раз на два гады, ёсць магчымасць правядзення дадатковых выбараў раз на год.
Маладзёжны парламент дзейнічае на базе ДУА "ЦТДМ "Прамень" г. Гродна".