Дзіцячы парламент горада Баранавічы

Баранавічы, вул. Савецкая -136
22

Апісанне парламента

Год заснавання: 2016
Колькасць членаў парламента: 22
Узрост чальцоў парламента: 12-16 гадоў

Дзіцячы парламент г. Баранавічы аб'ядноўвае актыўных падлеткаў з лідэрскім патэнцыялам і крэатыўнымі ідэямі, якія яны рэалізуюць у рабоце чатырох камісій:

  • камісія па павышэнні сацыяльнай актыўнасці і падтрымцы маладзёжных ініцыятыў, арганізацыі вольнага часу, развіццю дзіцячага і маладзёжнага руху;
  • камісія па інтэлектуальна-творчай рабоце і інфармацыйнай падтрымцы моладзі;
  • камісія па грамадзянска-патрыятычным і духоўна-маральным выхаванні моладзі;
  • камітэт па развіцці фізічнай культуры, спорту, турызму і фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця.

Далучыцца да парламента можа кожны падлетак! Для гэтага трэба прыняць удзел у выбарах: расказаць пра сябе і пра тое, што ты хочаш зрабіць, калі ўвойдзеш у склад Дзіцячага парламента.

Выбары праходзяць онлайн або афлайн адзін раз у год.

Дзіцячы парламент дзейнічае на базе ДУА "Палац дзіцячай творчасці г. Баранавічы".

Каляндар мерапрыемстваў

Гэтая адміністрацыйная адзінка не мае будучых мерапрыемстваў. Прапануйце сваё мерапрыемства!

Дзейнасць

Напрамкі дзейнасці Дзіцячага парламента: удзел у грамадскім жыцці, валанцёрства, дабрачыннасць, рэалізацыя праектаў.

Для ўдзелу ў грамадскім жыцці, члены Дзіцячага парламента прысутнічаюць на пасяджэннях гарадскога Савета дэпутатаў, 1-2 разы на год сустракаюцца з дэпутатамі і прадстаўнікамі мясцовых органаў улады.

Актывісты Дзіцячага парламента разам дзейнічаюць для вырашэння актуальных сацыяльных праблем моладзі, напрыклад, булінга. Разам з іншымі школьнікамі яны ўдзельнічалі ў рэалізацыі сацыяльных праектаў:

  • гарадскі конкурс творчых работ "Мы супраць булінга…";
  • відэаролік «Не булінгу!»;
  • тэматычны квэст-гульня "Клетка";
  • пакой для моладзі «Teenageroom «VKolese».

У дзень здымкі відэароліка дэпутаты Дзіцячага парламента далечы інтэрв'ю, у якіх выказалі сваё стаўленне да булінгу сярод аднагодкаў і падзяліліся планамі па рашэнні праблемы. Каманда ініцыятыўнай моладзі прыняла ўдзел у ток-шоу "Дзеці супраць булінга" ў рамках праграмы ЮНІСЕФ.

Таксама члены Дзіцячага парламента займаюцца дабрачыннасцю. Напрыклад, яны далучыліся да дабрачыннай акцыі гарадской рады ГА «БРПА» «Збяры вечкі — выратуй жыццё» у рамках рэспубліканскага праекта. У час дабрачынных акцый “Цуды на Каляды” і “Нашы дзеці” разам наведалі Гарадзішчанскі дом-інтэрнат. Дзеці сабралі для дзяцей салодкія падарункі, канцылярскія прылады, сродкі асабістай гігіены, цацкі, адзенне, шкарпэткі і паштоўкі ручной работы.

Валуева Елизавета Сергеевна
Валуева Лізавета Сяргееўна
Старшыня парламента

Старшыня Дзіцячага парламента

Сенько Ольга Викторовна
Сянько Вольга Віктараўна
Педагог-каардынатар

Метадыст

Водгукі ўдзельнікаў

Сярэдняя адзнака

0
(галасоў:1)

Дэталі

0
0
0
0
0
    Пракрутка уверх
    bel