Дзейнасць
Напрамкі дзейнасці Дзіцячага парламента: удзел у грамадскім жыцці, валанцёрства, дабрачыннасць, рэалізацыя праектаў.
Для ўдзелу ў грамадскім жыцці, члены Дзіцячага парламента прысутнічаюць на пасяджэннях гарадскога Савета дэпутатаў, 1-2 разы на год сустракаюцца з дэпутатамі і прадстаўнікамі мясцовых органаў улады.
Актывісты Дзіцячага парламента разам дзейнічаюць для вырашэння актуальных сацыяльных праблем моладзі, напрыклад, булінга. Разам з іншымі школьнікамі яны ўдзельнічалі ў рэалізацыі сацыяльных праектаў:
- гарадскі конкурс творчых работ "Мы супраць булінга…";
- відэаролік «Не булінгу!»;
- тэматычны квэст-гульня "Клетка";
- пакой для моладзі «Teenageroom «VKolese».
У дзень здымкі відэароліка дэпутаты Дзіцячага парламента далечы інтэрв'ю, у якіх выказалі сваё стаўленне да булінгу сярод аднагодкаў і падзяліліся планамі па рашэнні праблемы. Каманда ініцыятыўнай моладзі прыняла ўдзел у ток-шоу "Дзеці супраць булінга" ў рамках праграмы ЮНІСЕФ.
Таксама члены Дзіцячага парламента займаюцца дабрачыннасцю. Напрыклад, яны далучыліся да дабрачыннай акцыі гарадской рады ГА «БРПА» «Збяры вечкі — выратуй жыццё» у рамках рэспубліканскага праекта. У час дабрачынных акцый “Цуды на Каляды” і “Нашы дзеці” разам наведалі Гарадзішчанскі дом-інтэрнат. Дзеці сабралі для дзяцей салодкія падарункі, канцылярскія прылады, сродкі асабістай гігіены, цацкі, адзенне, шкарпэткі і паштоўкі ручной работы.