Моладзевы парламент Добрушскага раёна

Добруш, вул. Войкава, 1
10

Апісанне парламента

Год заснавання: 2017
Колькасць членаў парламента: 10
Узрост чальцоў парламента: 15-17 гадоў

Моладзевы парламент Добрушскага раёна аб'ядноўвае актыўных прадстаўнікоў моладзі. Гэта хлопцы з лідэрскім патэнцыялам і крэатыўнымі ідэямі, якія яны рэалізуюць у працы чатырох камісій:

  • камісія па адукацыі, школьным самакіраванні і падтрымцы дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў;
  • камісія па ўзаемадзеянні з грамадскімі арганізацыямі і развіцці валанцёрскага руху;
  • камісія па арганізацыі вольнага часу, папулярызацыі фізічнай культуры і прапагандзе ЗЛЖ;
  • камісія па грамадзянска-прававых пытаннях і прафілактыцы правапарушэнняў.

Стаць сябрамі Моладзевага парламента могуць:

  • вучні 9-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
  • лідэры дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў Добрушскага раёна ва ўзросце 14 - 18 гадоў.

Вылучыць свайго кандыдата могуць калектывы вучняў 9-11 класаў, а таксама грамадскія аб'яднанні.

Выбары праходзяць у 2 этапы:

  1. Фармуюцца камісіі і выбарчыя ўчасткі, кандыдаты ў дэпутаты вылучаюцца і рэгіструюцца ва ўстановах адукацыі. У заяўцы кожны кандыдат павінен прадставіць сваю біяграфію з фатаграфіямі, праграмныя тэзісы, магчымы відэазварот да выбаршчыкаў.
  2. Перадвыбарная кампанія: стварэнне перадвыбарных плакатаў, заклікаў, улётак, выступленне кандыдатаў з праграмай будучай дзейнасці. Другі этап завяршаецца адзіным днём галасавання ў раёне.

Пратаколы аб правядзенні ўчастковых выбараў падаюцца ў раённую камісію. Пераможцамі на выбарах і сябрамі Моладзевага Парламента становяцца кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасць галасоў на сваім выбарчым участку. Раённая камісія падводзіць вынікі выбараў і паведамляе вынікі галасаваньня.

Парламент пераабіраецца 1 раз у 2 гады.

Маладзёжны парламент Добрушскага раёна дзейнічае на базе ДУА "Добрушскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі".

Каляндар мерапрыемстваў

Гэтая адміністрацыйная адзінка не мае будучых мерапрыемстваў. Прапануйце сваё мерапрыемства!

Дзейнасць

Напрамкі дзейнасці Маладзёжнага парламента: удзел у грамадскім жыцці, валанцёрства, дабрачыннасць, рэалізацыя праектаў.

Для ўдзелу ў грамадскім жыцці сябры Маладзёжнага парламента раз на паўгоддзе сустракаюцца з дэпутатамі і прадстаўнікамі мясцовых органаў улады.

Члены Маладзёжнага парламента пашыраюць веды і лідэрскія кампетэнцыі, актыўна ўдзельнічаючы ў розных трэнінгах:

  • «Мэты ўстойлівага развіцця. Роля кожнага ў іх рэалізацыі»;
  • "Маладзёжны сацыяльны праект: ад ідэі да выніку";
  • "Маладзёжны парламентарызм як фармат удзелу ў працэсе прыняцця рашэнняў для эфектыўнага мясцовага самакіравання".

Актывісты Маладзёжнага парламента разам дзейнічаюць для вырашэння актуальных сацыяльных праблем моладзі. Па ініцыятыве юнакоў былі рэалізаваны сацыяльныя праекты і ініцыятывы:

  • конкурс "Лепшы валанцёрскі атрад";
  • праект "Голас - маладым!";
  • праект "Школа выжывання";
  • велапрабег «Па дарогах памяці Добрушскай зямлі».

Праект "Школа выжывання" закліканы дапамагчы падлеткам адаптавацца ў сучасным свеце і грамадстве праз фарміраванне: матывацыі да здаровага ладу жыцця, пазітыўных установак і каштоўнасцей, высокай самаацэнкі, усвядомленага прыняцця рашэнняў, умення супрацьстаяць негатыўнаму знешняму ўплыву. Праект заснаваны на прынцыпе "роўны навучае роўнага", які плануецца ўвесці ва ўсіх установах адукацыі раёна.

Чикизова Ирина Владимировна
Чыкізава Ірына Уладзіміраўна
загадчык аддзела мастацкай і культурна-дасугавай дзейнасці Добрушскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі

звяртацца па пытаннях удзелу ў дзейнасці парламента

Иванов Александр
Іваноў Аляксандр
старшыня Моладзевага парламента пры Добрушскім раённым Савеце дэпутатаў

звяртацца па пытаннях удзелу ў дзейнасці парламента

Невдах Георгий Юрьевич
Няўдах Георгій Юр'евіч
Педагог-каардынатар

Звяртацца па пытаннях дзейнасці Савета старшакласнікаў

Руденок Александр Сергеевич
Рудзянок Аляксандр Сяргеевіч
Старшыня Рады старшакласнікаў

-

Водгукі ўдзельнікаў

Сярэдняя адзнака

0
(галасоў:1)

Дэталі

0
0
0
0
0
    Пракрутка уверх