Калі я атрымала запрашэнне на стажыроўку ў СММ камандзе ЮНІСЕФ, я не магла ўявіць, наколькі гэты досвед зменіць маё ўспрыманне свету!
Да стажыроўкі я ўжо была валанцёркай ЮНІСЕФ, таму ведала, што і ў камандзе СММ будуць моцная падтрымка і прыняцце адзін аднаго. За час свайго стажавання я паспела ўбачыць змену некалькіх пакаленняў. І з усімі рабятамі мы камунікуем і сустракаемся дагэтуль, і гэта заўсёды цёпла. Кожны чалец нашай каманды — гэта крыніца натхнення. Падчас працы думкі, словы, дзеянні кожнага з нас былі важныя, яны прымаліся і рэалізоўваліся. І гэта лепшая матывацыя і натхненне! Запамінальнай была кожная імпрэза, таму што заўсёды было цікава, як рэалізуецца праца, якую мы мелі магчымасць ствараць «за кулісамі».
Я назірала за працай больш дасведчаных валанцёраў і супрацоўнікаў, якія з бязмежнай энергіяй і любоўю імкнуліся змяніць свет. І можна дакладна сцвярджаць, што нават невялікія дзеянні аднаго чалавека могуць зрабіць значны ўплыў на жыццё грамадства. Галоўнае – дзейнічаць з верай і любоўю ў сэрцы.
Праца ў камандзе ЮНІСЕФ стала для мяне не толькі прафесійным досведам, але і асабістым узростам. У час стажавання я змагла адкрыць сябе як лідара і вельмі камунікабельнага чалавека, хоць да гэтага заўсёды была ціхай. Але, думаю, самы галоўны навык кожнага валанцёра – адаптатыўнасць. Уменне ў секунду прыдумаць рашэнне праблемы, знайсці выйсце са становішча, падабраць слушны падыход да кожнага чалавека, спакойна рэагаваць на «катастрофы» – вось тое каштоўнае набыццё, якога нідзе больш не даюць і якое вельмі важнае для жыцця.
![]() | ![]() |
Я хачу выказаць падзяку людзям, з якімі я працавала, і ўсім, хто натхняе і падтрымлівае адзін аднаго. Я ўдзячная за магчымасць быць часткай такой выдатнай арганізацыі, дзе кожны дзень я рабіла свой унёсак у стварэнне лепшай будучыні для дзяцей і сем’яў у Беларусі. Валанцёрства – гэта не проста дапамога іншым, гэта магчымасць расці, вучыцца і змяняць свет. Я ганаруся тым, што была часткай гэтай каманды, і спадзяюся, што мой досвед натхніць іншых далучыцца да нас.
Аўтарызуйцеся, каб пакінуць каментар.
Аўтарызавацца
Каментары (0)