Далучайся на анлайн-курс "Як жыць экалагічна".
Ты даведаешся, як на цябе ўплывае змена клімату і як ты можаш на яго паўплываць; якую ролю адыгрывае смецце ў нашым жыцці і ці можна ўвогуле жыць без смецця; як рабіць пакупкі і пры гэтым не шкодзіць прыродзе; што такое арганічныя прадукты і чаму яблык экалагічней банана.
Курс складаецца з 8 модуляў, працягнецца 5 тыдняў (з 20 кастрычніка па 24 лістапада). На ягонае праходжанне табе спатрэбіцца каля 3 гадзін у тыдзень.
Мы падрыхтавалі для цябе тэматычныя відэа, тэксты і практычныя заданні, выконваючы якія, ты зможаш стаць зялёным героем ці зялёнай гераіняй.
Пасля заканчэння навучання ты атрымаеш імянны сертыфікат аб праходжанні курса!
Запісацца на курс вельмі проста: далучайся да чата ў Telegram – і ты ў справе! Для гэтага перайдзі па спасылцы або скапіюй яе ў адрасны радок свайго браўзэра:
https://t.me/+wTw1j1iIzvdmZTBi
Калі нешта не атрымалася - не хвалюйся, мы тут, каб табе дапамагчы: напішы ў Telegram @ksvlbrv або патэлефануй па нумары +375295662518 (Маша).
Каментары (0)